Марафонская Каманда Шры Чынмоя арганізуе мерапрыемствы для спартыўнай супольнасці ў больш чым 30 краінах. Яна з'яўляецца найбуйнейшым у свеце арганізатарам ультрамарафонскіх прабегаў, а таксама арганізуе спаборніцтвы ў іншых дысцыплінах, такіх як трыатлоны і заплывы.

marathon_start.jpg

МКШЧ арганізуе прабегі ўсіх адлегласцяў ад двух міль і болей, але яна стала больш вядомай за сваю наватарскую працу па арганізацыі ўльтра марафонскіх прабегаў (прабегі большай адлегласьці, чым марафон). Дзякуючы мноству спаборніцтваў, што арганізуе Марафонская Каманда Шры Чынмоя, яна стала прызнаным фаварытам у краінах, дзе яны праводзяцца. 24-гадзінныя прабегі арганізаваныя ў Новай Зеландыі, Швейцарыі і Вялікабрытаніі з'яўляюцца  мерапрыемствамі нацыянальнага ўзроўню для гэтых краін, шасці і дзесяці дзёныя прабегі, што праходзяць ў Нью-Йорку кожны год - вельмі папулярныя гонкі ў календары ўльтрапрабегаў ЗША. У Аўстраліі, МКШЧ прапануе беспрэцэдэнтны спектр шматпрофільных мерапрыемстваў, у тым ліку знакаміты Triple-Tri трыатлон, што праводзіцца на маляўнічай ўскраіне Канберы. Аднак, жамчужынай ў кароне Марафонскай Каманды Шры Чынмоя з'яўляецца 3100-Мільны Прабег Сама-Праўзыходжання - самая доўгая гонка з сертыфікаваных ў свеце, якая адбываецца кожны год у Нью-Йорку ў перыяд паміж чэрвенем і жніўнем.

Любоў МКШЧ да арганізацыі працяглых спаборніцтваў з'яўляецца адлюстраваннем асноў філасофіі дзейнасці каманды. Спаборніцтвы арганізаваны на прынцыпах самапраўзыходжання, дзе кожны бягун канкуруе супраць сябе і сваіх папярэдніх магчымасцяў, а не супраць сваіх калегаў бегуноў. Працяглыя забегі дазваляюць кожнаму ўдзельніку паглыбіцца ў сябе і па-сапраўднаму знайсці лепшае ў сабе, каб працягваць і скончыць, і, хоць ёсць прызы за лепшыя вынікі, на самай справе кожны бягун, які завяршае такі вялікі прабег з'яўляецца пераможцам. На працягу многіх гадоў Марафонская Каманда Шры Чынмоя заваявала добрую рэпутацыю за ўзровень догляду і падтрымкі, якую мы аказваем спарцменам у забегах, што таксама падымае планку ўзроўню абслугоўвання ўльтра прабегаў.

Многія члены МКШЧ здзейснілі выдатныя подзвігі ў розных дысцыплінах на працягу многіх гадоў, якія паказваюць, што сапраўды няма нічога немагчымага, калі толькі ёсць вера ў сябе. Магчыма, самы вядомы член Марафонскай Каманды Шры Чынмоя - Ашрыта Фурман, які ў цяперашні час трымае больш за 70 рэкордаў Гінеса ў многіх дысцыплінах, улічваючы найхутчэйшы бег пяць міль на хадулях (рэкорд, якія трымаўся больш за 100 гадоў)  і найхутчэйшае пераадоленне адной мілі паўзком. Кожны год у Мюнхене, Германія, Марафонская Каманда Шры Чынмоя арганізуе спаборніцтвы Выклік Немагчымасці (Impossibility Challenger), у якіх спецыялісты ў незвычайных дысцыплін з усяго свету прыходзяць, каб паспрабаваць дасягнуць сусветных рэкордаў у сваіх галінах. Шупраба Бэкард (Suprabha Beckjord) з Вашынгтона мае гонар быць адзіным чалавекам, які закончваў 3100 мільны прабег кожны год з пачатку яго заснавання. Картык Кларк (Karteek Clark) з Шатландыі пераплываў праліў Ла Манш восем разоў. Цяпер, пятдзест з лішнім паспяховых спроб членаў МКШЧ перасячы Ла Манш робяць яе камандай, якая набрала найбольшую колькасць пераадоленняў праліва за працяглы час. Заснавальнік Марафонскай Каманды спартовец Шры Чынмой, які нарадзіўся ў Індыі, сам быў пладавітым марафонцам і звышмарафонцам у сямідзесятых - васьмідзесятых гадах і ўсталёўваў рэкорды ў вобласці цяжкай атлетыцы аж да яго скону ў кастрычніку 2007 года ва ўзросце 76 гадоў.

Блізкія старонкі:

  • Multidays.com : аўтарытэтны дапаможнік па шматдзённых прабегах, ад Абічала Уоткинса (Abichal Watkins), члена Марафонскай Каманды і бегуна на 3100 міль (en)
  • Аб Шры Чынмою - заснавальніку Марафонскай Каманды Шры Чынмоя (by)