Марафон «Самапраўзыходжанне»
– дыстанцыя 42 км 195 м
Аб мерапрыемстве
Марафон «Самапраўзыходжанне» (Менск), 2026
The Self-Transcendence Marathon (Minsk), 2026
22 жніўня 2026 году – дыстанцыя 42 км 195 м
Траса кальцавая каля аднаго з адрэзкаў Сляпянскай воднай сістэмы, паблізу ад скрыжавання вуліц Філімонава і Францыска Скарыны (каля канала праз дарогу за Нацыянальнай бібліятэкай, арыенцір - вул. Францыска Скарыны, 2). Новая траса (часова).
Абмежаванне часу на пераадоленне марафону - 7 гадзін 30 хвілін.
Абмежаванне колькасці ўдзельнікаў - 108 чалавек.
Калі ласка не падавайце заяўку на ўдзел, калі вы не плануеце пераадолець поўную дыстанцыю.
Калі пасля рэгістрацыі вы перадумалі ўдзельнічаць, калі ласка паведаміце аб гэтым арганізатарам як мага раней.
Тэлефоны для даведак: +375 (33) 395 3176, +375 (29) 113 2914.
Папярэдняя рэгістрацыя ўдзельнікаў да 17 жніўня праз форму на сайце (Кнопка справа "Запісацца зараз!") ці па тэлефону. Магчыма рэгістрацыя на месцы старту ў дзень забегу пры ўмове наяўнасці свабодных месцаў і часу ў арганізатараў (атрыманне медаю за ўдзел у марафоне ў гэтым выпадку, а таксама ў выпадку не пераадолення поўнай дыстанцыі не гарантуецца).
Выдача нумароў па папярэдняй рэгістрацыі ў дзень спаборніцтваў з 9:00 да 10:00 на месцы старту.
Спасборніцтвы, што прайшлі:
23 жніўня 2025 году
24 жніўня 2024 году
19 жніўня 2023 году
20 жніўня 2022 году
21 жніўня 2021 году
Больш аб марафонах і іншых мерапрыемствах глядзіце ў раздзеле Навіны
Кантакты



